Старыя могілкі (Пінск)
Старыя могілкі | |
---|---|
52°07′37″ пн. ш. 26°05′22″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
Месцазнаходжанне | Пінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старыя могілкі — самы стары і вядомы некропаль Пінска. Могілкі ўключаюць у сябе каталіцкія, праваслаўныя, яўрэйскія, агульнагарадскія і воінскія пахаванні, на іх пахаваны беларускія і польскія рэлігійныя, культурныя і грамадска-палітычныя дзеячы. Цераз могілкі ідзе вуліца Спакойная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя пахаванні на могілках адносяцца да пачатку XIX стагоддзя. Каталіцкія і праваслаўныя пахаванні дзяліў праезд, які стаў пазней часткай вуліцы Спакойнай. Некаторыя надмагіллі і агароджы XIX — пачатку XX стагоддзяў выкананы на высокім мастацкім узроўні з каштоўных матэрыялаў і прадстаўляюць мастацтва пінскіх скульптараў, разьбяроў па камені, ліцейшчыкаў і кавалёў.
На могілках месціўся драўляны касцёл Маці Божай Балеснай, пабудаваны ў 1820 годзе. На пачатку 1980-х гадоў ён згарэў. На пляцы на месцы былога касцёла ўсталяваны крыж, каля якога штогод вернікі збіраюцца 1 лістапада на супольную малітву[1].
У 1823 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў стылі класіцызму[2], якая існавала да 1980-х гадоў. Далейшы лёс невядомы, захаваліся дзве мураваныя калоны ганка.
Пахаванні
[правіць | правіць зыходнік]На могілках пахаваны прадстаўнікі вядомых родаў Агінскіх, Бутрымовічаў, Ордаў, Скірмунтаў, маці вядомага польскага журналіста Рышарда Капусцінскага, маці архітэктара Івана Жалтоўскага, бацькі біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Букрабы.
На могілках месцяцца рускія і нямецкія пахаванні перыяду Першай сусветнай вайны, польскія гарнізонныя пахаванні.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вітольд Данілевіч-Чачот (1846—1929) — ксёндз пралат, прафесар.
- Уладзімір Рыгоравіч Канарэеў (1915—1973) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Гартэнзія з Ордаў (1808—1894) — сястра Напалеона Орды, жонка Аляксандра Скірмунта.
- Дзмітрый Міхайлавіч Мінееў (1916—1954) — Герой Савецкага Саюза (1945).
- Герман Іванавіч Пучкоў (1923—1981) — Герой Савецкага Саюза (1946).
- Леан Святаполк-Мірскі (1871—1925) — ксёндз пралат, пробашч пінскай катэдры і генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.
- Гелена Скірмунт (1827—1874) — беларуская мастачка і скульптар.
- Казімір Скірмунт (1824—1880) — уласнік маёнткаў Калоднае і Рухча
- Канстанцыя Скірмунт (1852—1933) — беларуская публіцыстка, гісторык.
- Генавефа з Пуслоўскіх (1852—1936), дачка графа Вандаліна Пуслоўскага, жонка віленскага губернскага правадыра дваранства Адама Плятэра-дэ-Броэль
- Іосіф Гдалевіч Бернштэйн (1904—1966) — удзельнік рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
-
Помнік Сільвіі Нелюбовіч-Тукальскай, перыяд Першай сусветнай вайны
-
Помнік Сільвіі Нелюбовіч-Тукальскай, 2021 г.
-
Магіла Гелены Скірмунт
-
Помнік у частцы нямецкіх вайсковых пахаванняў
-
Магіла Аляксандра Бутрымовіча
Зноскі
- ↑ Вуліца Спакойная: старадаўнія могілкі горада на Піне
- ↑ 1241. Царква на могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 296. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старыя могілкі (Пінск)